Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кофі Анан і Джэймс Вулфэнсан адведваюць Мальдывы


МАЛЬДЫВЫ. Генэральны сакратар Аан Кофі Анан і кіраўнік Сусьветнага банку Джэймс Вулфэнсан, якія адведваюць краіны, пацярпелыя ад цунамі, сёньня прыехалі на Мальдыўскія выспы. Выступаючы ў Шры-Ланцы перад ад’ездам, Анан сказаў, што мае намер яшчэ раз прыехаць для інспэкцыі ў пацярпелыя рэгіёны. Раней паведамлялася, што ланкійскія ўлады не дазволілі Анану наведаць паўночныя раёны краіны, якія кантралююць паўстанцы. Джэймс Вулфэнсан выказаў гатоўнасьць выдаткаваць ад Сусьветнага банку паўтара мільярды даляраў пацярпелым. Ахвярамі цунамі ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі сталі 150 тыс. чалавек.
XS
SM
MD
LG