ЛЁНДАН. Моцны ўраган з дажджом пранёсься па Эўропе ад Ірляндыі да Расеі. 11 чалавек загінулі ў Швэцыі й Даніі, трое – у Ангельшчыне, двое немцаў зьніклі бязь зьвесткаў. Ля пабярэжжа Шатляндыі на водмель сеў паром з сотняю пасажыраў і экіпажам. У Санкт-Пецярбургу паднялася на 3 мэтры вада ў Няве – зачыненыя некалькі станцыяў мэтро. У Рызе зь некаторых раёнаў эвакуяваныя людзі. У некаторых гарадох Летувы і Эстоніі затопленыя дамы і адлучаная электрычнасьць. Ад стыхійнага бедзтва пацярпелі таксама Ірляндыя, Ўэльс, Польшча, Расея. Сіла ветру сягала дзе-нідзе 120 мэтраў.