ВІЛЬНЯ. У горадзе Радвілішкіс сёньня адбылася цырымонія прыняцьця прысягі жаўнерамі тэрміновай службы, якія будуць служыць у батальёне супрацьпаветранай абароны. Прысягу прынялі 70 маладзёнаў. Камандуючы паветранымі сіламі палкоўнік Ёнас Марцінкус зазначыў, што новыя жаўнеры першымі будуць абслугоўваць ракетныя сыстэмы супрацьпаветранай абароны РБС-70, якія Літве летась ахвяравала Нарвэгія. Ён таксама сказаў, што яны будуць ахоўваць неба над вельмі важным стратэгічным аб’ектам—Ігналінскай АЭС.
У лістападзе Узброеныя сілы Нарвэгіі перадалі літоўцам 20 супрацьпаветраных установак РБС-70, 5 радараў “Жырафа”—НАТА-ўскага стандарту і 260 ракет МК3. Атрыманае бясплатна ўзбраеньне каштавала 130 мільёнаў літаў або—больш за 39 мільёнаў эўра.