Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літву прыляцяць нарвэскія зьнішчальнікі


ВІЛЬНЯ. У панядзелак на літоўскім вайсковым аэрадроме Закняй прызямляцца першыя два F-16 Каралеўскіх паветраных сілаў Нарвэгіі. Наступныя тры месяцы ахоўваць неба Прыбалтыкі будуць нарвэжцы, якія пераймуць рэй ад брытанскіх Каралеўскіх паветраных сілаў. Неба над трыма балтыйскімі краінамі патрулявалі чатыры зьнішчальнікі F-3 “Тарнада”. Іх абслугоўвалі каля ста брытанскіх вайскоўцаў. Цырымонія перадачы патруляваньня нарвэжцам брытанцамі адбудзецца 12 студзеня, калі прыляцяць два другія нарвэскія зьнішчальнікі. Наступнымі за нарвэжцамі на чарзе будуць лётчыкі Нідэрляндаў.
XS
SM
MD
LG