Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пакістане ў рэлігійных сутычках загінулі 11 чалавек


ГІЛГІТ. Пакістан. Парынамсі 11 чалавек былі забітыя ў сутычках на рэлігійнай глебе ў пакістанскім гімалайскім горадзе Гілгіт. Улады Гілгіту ўвялі камэнданцкую гадзіну. Беспарадкі пачаліся пасьля таго, як лідэр мясцовых шыітаў Ага Зыя уд-Дын быў паранены невядомымі нападнікамі. Ніхто ня ўзяў адказнасьць за напад, але паліцыя лічыць, што ён таксама адбыўся на рэлігійнай глебе. Шыіты складаюць 15% ад 150-мільённага насельніцтва Пакістану.
XS
SM
MD
LG