(Карэспандэнт: ) “Цяпер час калядных сьвятаў, час калядаваньня. Скажыце, а самі вы калі-небудзь калядавалі?”
(Дзяўчына: ) “Так, вельмі цікава, “прыкольна”.
(Карэспандэнт: ) “А, што, на вашую думку, трэба зрабіць каб адрадзіць гэтую старажытную традыцыю?”
(Дзяўчына: ) “Можа быць, арганізоўваць масавыя калядаваньні”.
(Дзяўчына: ) “Так, калядавала. Вельмі спадабалася. Я езьдзіла да сваіх родных у вёску, і мы там калядавалі. Хадзілі зь дзяўчатамі, і гэта было вельмі цікава. Таксама мы гадалі. Адрадзіць можна хіба праз СМІ, моладзь прывучаць да гэтага”.
(Дзяўчына: ) “Хіба толькі ў дзяцінстве”.
(Хопец: ) “Не”.
(Карэспандэнт: ) “А што трэба зрабіць каб адрадзіць гэтую традыцыю?”
(Дзяўчына: ) “Відаць, трэба неяк зацікавіць людзей, зрабіць цікавае сьвята, каб была добрая музыка, шмат моладзі”.
(Спадар: ) “Калядавалі, з зоркай хадзілі”.
(Спадар: ) “Ну, я калядаваў, але я каталік, і калядую з 24 на 25 сьнежня. Трэба дзяржаве больш ня спортам займацца, а культурай”.
(Спадарыня: ) “У дзяцінстве ў вёсцы, а цяпер ужо не. Ведаеце, жыцьцё неяк так закруціла. Гэта ж неяк у апошні час сталі калядаваць. А ў савецкі было ж ня вельмі. Трэба вярнуць беларускую мову і вярнуць у Беларусь свабоду”.
(Дзяўчына: ) “Сама не калядавала ніколі. Відаць, калі ўсе пачнуць калядаваць, тады й адродзіцца”.
(Спадарыня: ) “Я калісьці сама весяліла народ, калядавала. Таму я гэта ўсё вітаю”.
(Спадар: ) “Не, не калядаваў ніколі. Трэба каб увесь народ перарадзіўся”.
(Спадарыня: ) “Не, мы ўсё ж такі жылі ў той час, калі быў атэізм, і гэтаму пакаленьню цяпер складана”.
(Спадарыня: ) “У дзяцінстве, калі была зусім дзяўчынкай. Было нядрэнна. Трэба ведаць звычаі, гэта вельмі цяжка цяпер”.
(Спадарыня: ) “Калі была маладзейшая, то так, а цяпер не. Выйшлі з таго ўзросту. Гэта было прыемна, бо мы былі маладыя, вясёлыя, не было ніякіх праблемаў у жыцьці. Цяпер іншыя клопаты. Трэба каб гэта было больш арганізавана, хаця б сярод нейкіх моладзевых арганізацыяў”.