Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваслаўнае Раство адзначылі нават у космасе


МАСКВА. Экіпаж міжнароднай касьмічнай станцыі адзначыў сёньня праваслаўнае Раство порцыямі сьвежага кісларода. Адзначаецца сьвята і на зямлі. Расейскі патрыярх Алексі ІІ адслужыў усяночную багаслужбу ў Саборы Хрыста Спаса ў Маскве. У сваім сьвяточным звароце патрыярх сярод іншага выказаў спадзяваньне на мір ва Ўкраіне пасьля нядаўніх палітычных падзеяў. У самой Украіне з пасланьнямі да народу выступілі дзейны прэзыдэнт Леанід Кучма і новаабраны Віктар Юшчанка.
XS
SM
MD
LG