Чаму эўрапейцы зацікаўленыя ў тым, каб найхутчэй правесьці дэмаркацыю мяжы з Беларусьсю на літоўскім і латвійскім участках? У мінулым годзе фактычна завершаная дэмаркацыя мяжы з Літвой, за выключэньнем 30-кілямэтровага рачнога ўчастка, які падыходзіць да тэрыторыі Латвіі. Дык вось на завяршэньне працы на гэтым адрэзку і на дэмаркацыю ўсёй мяжы з Латвіяй Эўрапейская камісія выдзеліла беларускаму боку тэхнічную дапамогу – больш за 2 мільёны эўра, якая пойдзе па лініі праграмы TACIS. Гаворыць прадстаўнік TACIS у Беларусі Леанід Арлоў:
(Арлоў: ) “Эўрапейскі зьвяз таксама зацікаўлены мець суседзяў з абазначанымі межамі, каб не было ніякіх праблем, тым больш, што Латвія – блізкі сусед непасрэдны”.
Паводле начальніка ўпраўленьня дзяржкамітэта памежных войскаў Аляксандра Архіпава 28 сьнежня ўжо аб’яўлены міжнародны тэндэр на вытворчасьць адпаведных работ. Яго праводзіць Эўрапейская камісія. Зь пераможцам заключаць кантракт, які мусіць быць рэалізаваны цягам 20 месяцаў. Урэшце, праца можа распачацца ўжо ў красавіку.
З выдзяленьнем грошай для беларускага боку з Брусэля былі пэўныя затрымкі. “Калі б ня нашае жорсткае ўмяшальніцтва ў гэтае пытаньне, я ня ведаю, колькі б магла яшчэ працягвацца дэмаркацыя мяжы”, заявіў старшыня дзяржкамітэта памежных войскаў Аляксандар Паўлоўскі. Тлумачыць начальнік ўпраўленьня дзяржкамітэта Аляксандар Архіпаў:
(Архіпаў: ) “Калі б мы на сваіх плячах ня вынесьлі ўвесь перамоўны працэс і не даказалі неабходнасьць і мэтазгоднасьць завяршэньня дэмаркацыі мяжы ў першую чаргу для самога Эўрапейскага зьвязу, то працэс з атрыманьнем тэхнічнай дапамогі на такую суму мог бы зацягнуцца”.
Тым часам палітыкі ставяцца да рашэньня Эўразьвязу ў гэтым пытаньні скептычна. Міжнародны каардынатар Хартыі 97 Андрэй Саньнікаў лічыць, што выдзяленьне сродкаў павінна застацца на сумленьні Эўракамісіі і TACIS.
(Саньнікаў: ) “Я ня ведаю, чаму зараз выдзяляюцца сродкі: я зразумеў бы – два, тры гады таму. Я лічу, што беларуская мяжа цяпер даволі добра абсталяваная, і дадатковыя сродкі спрыяюць толькі большаму кантролю палітычна-ідэалягічнаму, што мы адчуваем вельмі добра на сваёй скуры. Я ня думаю, што гэта спрыяе ўмацаваньню нават мяжы паміж Эўразьвязам і Беларусьсю. Я лічу, што дадатковыя сродкі пойдуць менавіта на ўмацаваньне ідэалёгіі”.
Старшыня дзяржкамітэта памежных войскаў Беларусі Аляксандар Паўлоўскі таксама выказвае меркаваньне, што сёлета паўстане пытаньне аб дэмаркацыі ўкраінскага ўчастка мяжы – пра гэта паведамляе агенцыя Інтэрфакс. Генэрал Паўлоўскі заўважае: “Мы будзем рабіць там самую простую дэмаркацыю без складаных інжынэрных збудаваньняў. Пакуль Украіна зьяўляецца дружалюбнай нам краінай”. Сыходзячы з гэтай заявы старшыні дзяржкамітэта памежных войскаў Беларусі, Літва і Латвія, зь якімі праводзіцца “складаная” дэмаркацыя, ды яшчэ з прыцягненьнем сродкаў Эўрапейскага зьвязу, зьяўляюцца краінамі іншага кшталту? Гэты камэнтар генэрала Паўлоўскага я зачытаў другому сакратару амбасады Латвіі Рэйма Шмітсу.
(Шмітс: ) “Гэта там можа лепш на рускай мове выказвацца. Тэхнічна лёгкай яна будзе. Скажам, там ня будзе, можа, сеткі такой на мяжы Украіна-Беларусь. А да нас ужо будзе, як раней было – Савецкі Саюз, скажам. Будзе нармалёвая такая мяжа зроблена. Я думаю, ён гэта меў на ўвазе”.
Спадар Шмітс папрасіў даслаць яму тэкст з выказваньнямі генэрала Паўлоўскага.