Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У мінабароны ня ведалі, колькі ў грузінскім войску салдатаў


ТБІЛІСІ. Генэральная пракуратура Грузіі сёньня пачала расьсьледаваньне адносна махлярства і карупцыі ў міністэрстве абароны краіны. Новы міністар абароны Іраклі Акруашвілі сказаў учора, што міністэрская бухгалтэрыя была такая заблытаная, што немагчыма было вызначыць, колькі чалавек служылі ва ўзброеных сілах. Ён сказаў, што пры былым міністры абароны некаторыя салдаты жылі замест казармаў у намётах, ім выдавалі няякасную ежу і уніформу.
XS
SM
MD
LG