Уступ
Вельмi паветраныя пацалункi
Шаноўныя чытачкi й iншыя маральна няўстойлiвыя асобы! Праявiце ўстойлiвасьць i не чытайце ў гэтай кнiзе старонкi 178-189! Дарагiя бацькi непаўналетнiх! Хавайце гэтую кнiгу ў недаступным для дзяцей месцы да дасягненьня паўналецьця! Бедныя iнтэрнэт-залежныя! Не распаўсюджвайце ва ўсясьветным сецiве адно згаданыя дванаццаць старонак! Паважаныя астатнiя грамадзяне! Не чытайце гэтыя старонкi ўголас у грамадзкiм транспарце, са сцэны, падчас дажынак i iншых масавых гуляньняў! Непадкупныя пракуроры й судзьдзi! Не вырывайце вышэйзгаданыя старонкi з кантэксту й не судзiце сувора тых, хто ўсё ж будзе чытаць iх уголас! Вельмiшаноўныя чытачы старонак 5-254! Вiншуем вас з новай сустрэчай са свабодным паэтам i паэтам свабоды! Ранней Рыгор Барадулiн даваў «Свабодзе» сур’ёзныя iнтэрвiю, пасьля чытаў ля мiкрафона мiлагучныя вершы й пераклады, затым пачаў пiсаць эсэ на грамадзка значныя (с. 160-177) i агульначалавечыя тэмы (с. 178-189). Але за вясной прыйшло лета 2004 году, i дзядзька Рыгор штодня стаў круцiць дулiны ў эфiры старым i новым сябрам i знаёмцам, а пасьля агледзеўся й на адным дыханьнi паслаў яшчэ паўсотнi паветраных пацалункаў журналiстам i слухачам «Свабоды». Мы былi аслупянелi й вось выдалi кнiгу – а што рабiць? Паэты, як вядома, не даюць пацалункаў без узаемнай любовi, у якой мы распiсваемся – бяз дулi ў кiшэнi.
Аляксандар Лукашук, неаб''ектыўны пэрсанаж дулiны на с. 236
Выбраныя часткі з новай кнігі Рыгора Барадуліна "Дуліна ад Барадуліна", якія прагучалі ў эфіры Радыё Свабода:
Гл. таксама Эпіграмы Рыгора Барадуліна на супрацоўнікаў беларускай “Свабоды” Эпіграмы Рыгора Барадуліна на супрацоўнікаў беларускай “Свабоды” (частка другая) Эпіграмы Рыгора Барадуліна на супрацоўнікаў беларускай “Свабоды” (частка трэцяя) Эпіграмы Рыгора Барадуліна на супрацоўнікаў беларускай “Свабоды” (частка чацьвёртая) Эпіграмы Рыгора Барадуліна на супрацоўнікаў беларускай “Свабоды” (частка пятая — апошняя) “Дуліна ад Барадуліна” (Фатаграфіі з прэзэнтацыі) Беларусь чакае рэвалюцыя дулін