Кіраўнік выбарчага штабу Віктара Януковіча Тарас Чарнавіл паведаміў, што галоўная скарга будзе пададзеная ў Вярхоўны суд Украіны пасьля таго, як ЦВК апублікуе канчатковыя вынікі выбараў і юрыдычна абвесьціць Віктара Юшчанку пераможцам. Гэта будзе скарга, абсалютна падобная да той, якую падаваў штаб Юшчанкі пасьля другога туру галасаваньня 21 лістапада. Аднак нават на нейкія шанцы ў Вярхоўным судзе кіраўнік штабу Януковіча ўжо не разьлічвае:
(Чарнавіл: ) “Хаця, між намі кажучы, мне падаецца, што ўсім зразумела: вынік прадказальны абсалютна”.
Паводле спадара Чарнавіла, гэта ня значыць, што спадар Януковіч прызнаў сваю паразу: ён па-ранейшаму перакананы ў масавых фальсыфікацыях у Заходняй Украіне на карысьць апанэнта. Але настае час вызначыцца наконт далейшых дзеяньняў Віктара Януковіча, кажа спадар Чарнавіл:
(Чарнавіл: ) “Ягоная задача цяпер — паспрабаваць зьберагчы тыя 44% (на мой погляд, болей, чым 44%) галасоў людзей, стаць іх фактычным лідэрам, узначаліць апазыцыю і ісьці да перамогі на парлямэнцкіх выбарах, якія цяпер будуць мець нашмат большае значэньне”.
Паводле Тараса Чарнавіла, апазыцыйная дактрына ўжо распрацоўваецца атачэньнем Януковіча. Гэтая дактрына прадугледжвае, што ніхто з гэтай часткі украінскай эліты ня пойдзе ў склад ураду народнага даверу, які зьбіраецца сфармаваць Віктар Юшчанка, застаючыся ў жорсткай апазыцыі й стала крытыкуючы ягоныя дзеяньні.
Акрамя таго, Тарас Чарнавіл ня верыць, што пры прэзыдэнце Юшчанку істотна паскорыцца эўраінтэграцыя Ўкраіны, бо лічыць, што ў эўрапейскіх сталіцах неўзабаве забудуць свае абяцаньні, дадзеныя Віктару Юшчанку.