Пракурор, выступаючы на судзе 30 сьнежня, абвінаваціў Жураўкову ў тым, што яна разам са сваімі паплечнікамі скрала ў дзяржавы больш за тры мільёны даляраў.
Паводле пракурора, Жураўкова атрымлівала 50% сродкаў ад незаконных зьдзелак з цукрам, нафтапрадуктамі і цыгарэтамі.
Параўнаем гэтыя абвінавачваньні са справай Марыніча.
Напачатку – пра маштаб. Жураўкову абвінавачваюць у крадзяжы мільёнаў, у справе Марыніча размова ідзе пра некалькі кампутараў коштам максымум у некалькі тысячаў даляраў.
Але што яшчэ больш важна – у справе Жураўковай размова ідзе пра канкрэтную шкоду, нанесеную беларускай дзяржаве, менавіта дзяржава павінна была атрымаць тыя мільёны даляраў, якія паводле цьверджаньняў пракурора былая кіраўнічка справамі прэзыдэнта паклала ва ўласную кішэню.
Кампутары, крадзеж якіх інкрымінаваўся Марынічу, заставаліся ўласнасьцю амэрыканскай дзяржавы, якая ня мае да Марыніча аніякіх прэтэнзіяў.
У справе Жураўковай – мільёны даляраў, у Марыніча – максымум некалькі тысяч. Там – крадзеж у беларускай дзяржавы. Тут – невядома ў каго.
Як вядома, Міхаіл Марыніч быў асуджаны на 5 гадоў турмы. Колькі ж пракурор запатрабаваў для Галіны Жураўковай? 4 гады зьняволеньня. Камэнтары, відаць, залішнія.