Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Квасьнеўскі: “Тое, што Юшчанка едзе ў Маскву зь першым візытам гэта вельмі добрае рашэньне”


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Прэзыдэнт Польчшы Аляксандар Квасьнесўкі заявіў, што намер Віктара Юшчанкі паехаць зь першым замежным візытам у Расею “гэта вельмі добрае рашэньне”.

Выступаючы перад журналістамі, польскі прэзыдэнт заявіў:

(Квасьнеўскі: ) “Я, напэўна, паеду на інаўгурацыю новага ўкраінскага прэзыдэнта, куды мяне напярэдадні запрасілі. Спадзяюся, што Віктар Юшчанка запросіць туды і кіраўнікоў іншых суседніх краінаў, а перадусім прэзыдэнта Пуціна. Тое, што Юшчанка едзе ў Маскву зь першым візытам гэта вельмі добрае рашэньне. З другім трэба ехаць у Брусэль. Украіна павінна ўтрымаць раўнавагу ў дачыненьнях з Эўразьвязам, НАТО і Расеяй. Цяпер мы бачым, што Польшча мела рацыю, пераконваючы Эўразьвяз зьвярнуць увагу на ўкраінскія падзеі. А аб тым, што рэакцыя Расеі будзе адмоўнай я ведаў яшчэ тады, калі ўпершыню сеў за стол перамоваў у Кіеве і пачаў спрэчку з прадстаўніком Пуціна Грызловым”.

Заявіў Аляксандр Квасьнеўскі. Польскі прэзыдэнт пацьвердзіў, што Віктар Юшчанка прыедзе ў Польшчу ў студзені каб узяць удзел ў адзначэньне 60-х угодкаў вызваленьня Асьвенціму, куды прыедзе таксама і Ўладзімер Пуцін.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG