ДУБАЙ. Галоўная партыя ірацкіх мусульманаў-сунітаў, якая абвясьціла байкот выбараў 30 студзеня, цяпер заявіла, што не прызнае і новай Канстытуцыі краіны, якую прыме новаабраны парлямэнт. Тарэк Аль-Хашэмі, генэральны сакратар Ісламскай партыі Іраку сказаў у інтэрвію катарскай тэлевізіі Ад-Джазіра, што ягоная партыя адхіліць канстытуцыю, калі тая ня будзе супадаць з устаноўкамі ягонае партыі. Аль-Хашэмі заявіў таксама, што сытуацыя ў Іраку вылучаецца хосам і гвалтам, што не спрыяе выбарам.