БУЭНАС-АЙРЭС. Мэр аргентынскай сталіцы Анібал Ібара сказаў сёньня, што лічба ахвяраў пажару ў сталічнай дыскатэцы дасягнула 172 чалавек. Полымя ўспыхнула ў чацьвер позна ўвечары. Удзельнікі дыскатэкі кінуліся да выхадаў. Унутры знаходзіліся прыблізна 2 тысячы чалавек. Амаль 400 чалавек атрымалі пашкоджаньні.