Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прысуд Марынічу камэнтуюць вядомыя беларускія палітыкі


Алесь Дашчынскі, Менск Міхаіл Марыніч прыгавораны сёньня судом да 5 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Вядомыя ў краіне палітыкі камэнтуюць такое жорсткае завяршэньне гэтага гучнага працэсу.

Былы прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір:

(Чыгір: ) “Вельмі шкада, што такое здарылася, але ж для нашай краіны гэта не навіна. У каго як бы скралі той нічога супраць ня мае, а вось зьявілася дзяржава і прыгаварыла чалавека. Ну, па першае за яго актыўнасьць на палітычнай арэне. Думаю, што скаргі, якія будуць заяўлены Марынічам, на жаль, яны не знойдуць водгуку ў вышэйстаячым судзе”.

Міхаіл Чыгір прыгадаў справу былога начальніка Беларускай чыгункі Віктара Рахманько. Паводле спадара Чыгіра – парушэньні не параўнальныя, аднак Рахманько на волі, а Марыніч будзе ў вязьніцы.

Лідэр Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандар Ярашук распавёў, што асабіста ведае Міхаіла Марыніча як вельмі прыстойнага чалавека і аднаго з найлепшых прадстаўнікоў усёй беларускай намэнклятуры. Паводле Ярашука, спадар Марыніч меў вялікі аўтарытэт у асяродзьдзі намэнклятуры і гэта цяперашняя ўлада лічыла для сябе небясьпечным.

(Ярашук: )"Трэба ўсё ж такі ўяўляць характар сыстэмы, якая адбудавана ў краіне і гэтая сыстэма ў жаданьні зачышчаць палітычнае поле і прыйшла да такой высновы ў чарговы раз. Напэўна, сьмяротна баючыся за свой лёс вось так жорстка расправілася з гэтым вельмі прыстойным і чалавекам і грамадзянінам. Хутчэй за ўсё, гэта ўжо поўная агонія”.

Былы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Валеры Фралоў лічыць справу Міхаіла Марыніча палітычнай.

(Фралоў: ) “Марыніч быў вельмі ўплывовы чалавек на намэнклятуру і калі трохі зварухнецца сытуацыя ў намэнклятуры, дык гэта будзе вельмі небясьпечна для прэзыдэнта. Можа б ён і не на першых ролях быў, але ж унёс бы нейкі добры ўклад у тое, каб намэнклятура трохі захісталася”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG