КІЕЎ. Учора Віктар Юшчанка паведаміў, што будзе прапаноўваць фракцыям Вярхоўнай Рады кандыдатуру Юліі Цімашэнка на пасаду прэм’ер-міністра. Але сёньня прадстаўніца Віктара Юшчанкі Ірына Герашчанка сказала, што ўсё ж такое рашэньне не было прынятае. Тымчасам спн. Цімашэнка прамаўляла сёньня аб будучай палітыцы новай улады.
(Цімашэнка: ) -- Апазыцыя пры нас ня будзе ў турмах і выгнаньні, як было пры Кучме. І яна ня будзе з адрэзанымі галовамі, як Гангадзэ, і ня будуць журналісты бітыя ў пад’ездах. Бо мы ідзем да ўлады зь іншым сэрцам і розумам. І я думаю, вы гэта здолееце ўбачыць і зразумець.
Віктар Юшчанка паабяцаў, нто ягоны новы ўрад будзе працаваць і з Расеяй і з Эўразьвязам.
Віктар Юшчанка паабяцаў, нто ягоны новы ўрад будзе працаваць і з Расеяй і з Эўразьвязам.