Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юшчанка заклікаў аднавіць блякаду ўраду і адзначыць Новы год на Майдане


КІЕЎ. Віктар Юшчанка заклікаў сваіх прыхільнікаў аднавіць блякаду Кабінэту міністраў. Заклік зьвязаны з паведамленьнем, што прэм’ер-міністар Украіны Віктар Януковіч выйшаў з адпачынку і зьбіраецца заўтра склікаць паседжаньне ўраду. Юшчанка заявіў, што не дазволіць карумпаванаму ўраду раскрасьці парэшткі ўласнасьці. “Парадаксальна, калі плацяжы па 700 млн. даляраў ганяюць па сьвеце, страляюцца міністры і прыватызуецца тое, чаго не пасьпелі прыватызаваць” – заявіў Юшчанка. Ён заклікаў сваіх прыхільнікаў сустрэць новы год супольна зь ім на Майдане Незалежнасьці. 1 сьнежня Вярхоўная Рада выказала недавер ураду, але дзейны прэзыдэнт Леанід Кучма не падпісаў указ аб ягонай адстаўцы. Як паведаміў сёньня сьпікер парлямэнту Уладзімір Літвін, інаўгурацыя новага прэзыдэнта адбудзецца ў пэрыяд ад 11 да 14 студзеня.
XS
SM
MD
LG