Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бялградзкі чыноўнік--пра супрацоўніцтва з Міжнародным трыбуналам


БЯЛГРАД. Высокапасадны чыноўнік Сэрбіі і Чарнагорыі гаворыць, што Бялград разумее важнасьць супрацоўніцтва зь Міжнародным трыбуналам, калі краіна павінна аб’яднацца з астатняй часткай Эўропы. Расім Льяджыч адказвае за супрацоўніцтва зь Міжнародным трыбуналам для былой Югаславіі. Ён сказаў сёньня для мясцовай радыёстанцыі Б-92, што час зрабіць рашучы крок, каб будучая інтэграцыя магла прасунуцца наперад. Трыбунал шукае, каб арыштаваць прыблізна 15 сэрбаў, падазраваных у ваенных злачынствах. Перадусім, сэрбскага камандуючага арміяй з Босьніі Ратка Младзіча і чатырох армейскіх і паліцэйскіх генэралаў. Некаторыя палітыкі ў Бялградзе супраць шчыльнага супрацоўніцтва з Міжнародным трыбуналам.
XS
SM
MD
LG