Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Найбольш зьнікла бяз вестак швэдаў


БЭРЛІН. Пакуль невядомы лёс соцень замежных турыстаў, якія трапілі ў цунамі на курортах Індыйскага акіяну. Прадстаўнік кампаніі “Томас Кук” у Бэрліне сказаў сёньня, што адсутнічаюць некалькі соцень немцаў, якія адпачывалі ў Таіляндзе. Ён удаклданіў, што болей як з тысячы турыстаў,якія былі ў заходніх абласьцях Пукет і Хао Лак сувязі няма амаль з трацінай. Эўрапейская турыстычная кампанія ТУІ гаворыць, што ня знойдзены 80 чалавек, якія адпачывалі ў Хао Лак. Прынамсі адзін вялікі гатэль там быў цалкам разбураны. У Таіляндзе засьведчана сьмерць больш як тысячы чалавек, большасьць зь якіх—замежныя турысты. 700 эўрапейцаў у сьпісах мёртвых або зьніклых. Пакуль пацьверджана сьмерць 70-ці. Найбольш зьніклых бяз вестак швэдаў, іх 1600.
XS
SM
MD
LG