Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лех Валэнса: свае дачыненьні з Украінай павінна перагледзець ня толькі аб’яднаная Эўропа, але й Расея


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы цешацца зь перамогі Віктара Юшчанкі ды кажуць, што Ўкраіна зрабіла вялікі крок на шляху да Эўропы. Украінскія мас-мэдыі адзначаюць, што ў часе аранжавай рэвалюцыі з Майдану Незалежнасьці не зьнікалі беларускія сьцягі, бо беларусы спадзяюцца паўтору “ўкраінскага варыянту” ў сваёй краіне.

Паводле польскіх назіральнікаў, а іх было ва Ўкраіне больш за 3 тысячы, паўторнае галасаваньне ў другім туры прэзыдэнцкіх выбараў было свабодным і справядлівым.

Украіна абрала шлях да дэмакратыі, і таму, паводле кіраўніка дэлегацыі назіральнікаў Эўрапарлямэнту Яцка Сарыюша-Вольскага, наступны крок належыць да аб’яднанай Эўропы.

(Вольскі: ) “Эўразьвяз павінен перагледзець свае дачыненьні з Украінай, падвысіць яе статус у параўнаньні зь іншымі краінамі, беручы пад увагу дэмакратычны выбар украінцаў і рэформы, якія павінны надысьці”.

У сваю чаргу, былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса лічыць, што свае дачыненьні з Украінай павінна перагледзець ня толькі аб’яднаная Эўропа, але й Расея.

(Валэнса: ) “Пуцін мусіць зразумець, што Ўкраіна, нават няхай сабе больш свабодная, але таксама лепш працуючая – гэта Ўкраіна лепшая, на супрацоўніцтве зь якой Расея зможа больш зарабіць, чым на супрацоўніцтве з Украінай, якая мае праблемы”.

Між тым, польскія мэдыі зьвяртаюць увагу і на тое, што ў часе аранжавай рэвалюцыі з Майдану Незалежнасьці ў Кіеве не зьнікалі беларускія сьцягі.

“Беларусы зь Менску і Берасьця спадзяюцца, што перамены ва Ўкраіне будуць добрым прыкладам і для Беларусі”, – кажа камэнтатар першай праграмы польскага тэлебачаньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG