Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН называе землятрус і цунамі ў Паўднёва-Усходняй Азіі адной з найгоршых катастрофаў у гісторыі


КАЛОМБА. Землятрус і цунамі, што адбыліся ў Паўднёва-Усходняй Азіі, ААН называе адной з самых буйных катастрофаў у гісторыі чалавецтва. Колькасьць ахвяраў перавысіла 23 тысячы чалавек, але гэта не канчатковая лічба, пра лёс тысячаў людзей пакуль нічога невядома, мільёны людзей засталіся без даху над галавой. Паводле ўладаў Таілянду, у краіне загінулі 700 замежнікаў. Прынамсі 10 краінаў былі засягнутыя катастрофай. Сіла штуршкоў склала 9 балаў паводле шкалы Рыхтэра. Хваля цунамі рухалася з хуткасьцю 700 км у гадзіну.
XS
SM
MD
LG