Назіральнікі з Польшчы складалі значную частку міжнародных назіральнікаў: кожны чацьвёрты міжнародны назіральнік на ўчорашнім галасаваньні ва Ўкраіне быў палякам. Паводле польскіх назіральнікаў, у некаторых месцах яны сутыкнуліся з гэтак званымі “мёртвымі душамі” ў сьпісах выбаршчыкаў, а таксама з тым, што скрынкі для бюлетэняў мелі дрэнныя плёмбы. Але ўвогуле, як паведамляюць назіральнікі, значных парушэньняў зафіксавана не было.
Між тым віцэ-сьпікер польскага Сэйму Томаш Налэнч заявіў учора ўвечары, што Віктар Юшчанка “ўжо ёсьць прэзыдэнтам Украіны і ніхто цяпер ня зможа адабраць перамогу”. Паводле ягоных словаў, актыўны ўдзел палякаў у вырашэньні ўкраінскага крызысу “пазытыўна адаб’ецца на польска-ўкраінскіх дачыненьнях”.
А вось, прыкладам, у Маскве лічаць іначай. У часе прэс-канфэрэнцыі ў Крамлі расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін, камэнтуючы заяву Аляксандра Квасьнесўкага аб тым, што для любой супэрдзяржавы “лепей, каб Расея была без Украіны”, а не наадварот, заявіў, што Польшча спрабуе такім чынам ізаляваць Расею на міжнароднай арэне, і што такія выказваньні Квасьнеўскага “неадпаведныя”.
У адказ прэзыдэнт Квасьнеўскі заявіў, што абвінавачаньні Пуціна несправядлівыя.
(Квасьнеўскі: ) “Я разумею ўсе гэтыя эмоцыі і ў прынцыпе спадзяваўся, што мой актыўны ўдзел у вырашэньні ўкраінскіх праблемаў мусіць выклікаць нейкую рэакцыю. І вось гэтая рэакцыя ёсьць. Я стаўлюся да яе, як да цаны, якую даводзіцца плаціць у імя добрай справы”.
Між тым, паводле адмыслоўцаў, крытыкуючы Квасьнеўскага, Пуцін хацеў знайсьці “ахвярнае казьляня” за катастрафічныя паразы ў сваёй палітыцы што да Ўкраіны, перадусім – паказаць самім расейцам, хто “вінаваты” ў аранжавай рэвалюцыі.