Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Індыйскі міністар замежных справаў зь візытам у Пакістане


ІСЛАМАБАД. Індыйскі міністар замежных справаў Шыам Саран прыбыў сёньня ў пакістанскі горад Лахор дзеля мірных перамоваў паміж дзьвюма краінамі. Ён павінен сустрэцца ў панядзелак з міністрам замежных справаў Пакістану Рыязам Хохарам. Пачынаючы з атрыманьня незалежнасьці ад Вялікай Брытаніі ў 1947 годзе, Пакістан ды Індыя тройчы ваявалі. Двойчы вайна датычыла спрэчнай правінцыі Кашмір, што падзеленая паміж імі лініяй замірэньня.
XS
SM
MD
LG