“Я заклікаю беларускія ўлады паважаць Усеагульную дэклярацыю правоў чалавека, Міжнародную канвэнцыю грамадзянскіх і палітычных правоў, прынцыпы і стандарты АБСЭ і Рады Эўропы. Шмат хто ўпэўнены, што зьняволеньне і судовае разьбіральніцтва супраць Міхаіла Марыніча палітычна матываваныя. Таму Эўразьвяз будзе ўважліва сачыць за хадою судовага працэсу” – гаворыцца ў лісьце старшыні Рады міністраў Эўразьвязу.
Кіраўніцтва Эўразьвязу патрабуе ад беларускіх уладаў забясьпечыць справядлівы і адкрыты суд у справе Марыніча
Ул. інф. Старшыня Рады міністраў Эўразьвязу Бэрнард Бот накіраваў ліст міністру замежных справаў Беларусі Сяргею Мартынаву, у якім заклікаў беларускія ўлады забясьпечыць правядзеньне справядлівага і адкрытага суду ў справе Міхаіла Марыніча.
Самае папулярнае
1