Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амаль усе жыхары Латвіі адзначаюць Каляды


РЫГА. Амаль усе жыхары Латвіі адзначаюць Каляды, і каля чвэрці насельніцтва зьбіраюцца наведаць касьцёл ці царкву на гэтае сьвята. Пра гэта паведамляе “Балтыяс Дату Намс”. Сьвяткуюць Каляды менавіта паводле хрысьціянскай традыцыі амаль палова жыхароў краіны. А паводле латыскіх паганскіх традыцыяў—15 адсоткаў. Наведваюць храм на каляды найбольш вясковыя жыхары. А ў гарадах—пажылыя людзі, жанчыны і людзі адукаваныя. Амаль палова насельніцтва дасылае калядныя віншаваньні поштай альбо праз “СМС” па мабільным тэлефоне.
XS
SM
MD
LG