Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасада Беларусі ў Рызе абвяргае палітычную прыроду працэсу над Марынічам


Юры Сьвірко, Менск Беларуская амбасада, якой да сярэдзіны 2001 году ў Рызе кіраваў Міхаіл Марыніч, абвергла выказваньні афіцыйных асобаў Латвіі пра тое, што судовы працэс над спадаром Марынічам быў распачаты паводле палітычных матываў.

У размове з карэспандэнтам латвійскага бюро агенцтва BNS прэсавы сакратар беларускай амбасады ў Рызе Зьміцер Шкурдзь заявіў: “Марыніча судзяць за незаконнае захоўваньне зброі, якое ёсьць учынкам, што караецца крымінальна”.

У адмысловай заяве амбасады Беларусі ў Латвіі зазначаецца, што стан задроўя спадара Марыніча добры й не патрабуе нейкіх надзвычайных захадаў, таму Марыніч і надалей можа знаходзіцца ў сьледчым ізалятары.

“Відавочныя намаганьні некаторых афіцыйных прадстаўнікоў і сродкаў масавай інфармацыі ў Латвіі палітызаваць сытуацыю вакол арышту Марыніча й расьсьледаваньня ягонай справы ёсьць спробай аказаць ціск на беларускае сьледзтва й судовыя інстанцыі, заснаваныя на непраўдзівай інфармацыі й носяць яўна выражаны неканструктыўны характар”, — заяўляе амбасада Беларусі ў Рызе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG