Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Квасьнеўскі адказаў на папрок Пуціна


Прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін зьвінаваціў польскага прэзыдэнта Аляксандра Квасьнеўскага ў спробе ізаляваць Расею на карысьць Захаду. Падставай паслужыла выказваньне Квасьнеўскага ў інтэрвію часопісу "Polityka", дзе сп. Квасьнеўскі заявіў літаральна наступнае: “Для кожнай вялікай краіны Расея без Украіны зьяўляецца лепшым вырашэньнем, чым Расея з Украінай”. Аляксандар Квасьнеўскі ў сваю чаргу назваў выказваньне Пуціна “несправядлівым”. Ён таксама заявіў, што гэтае выказваньне – кошт, які Польшча і яе прэзыдэнт вымушаныя заплаціць за вырашэньне палітычнага крызысу ва Ўкраіне. За апошні месяц прэзыдэнт Квасьнеўскі двойчы выступіў пасярэднікам ва ўкраінскім перамоўным працэсе.
XS
SM
MD
LG