Камандзір трэцяга ўзводу, у якім вучыцца Алесь Смольскі, патэлефанаваў бацьку навучэнца і папрасіў прыехаць і забраць сына. Ён паведаміў, што Алеся пазбавілі забесьпячэньня — згодна з загадам аб выключэньні. Ён параіў прыехаць як мага хутчэй, бо хлопчыка ня будуць карміць. Бацька Алеся прыехаў разам зь ягонай бабуляй. Начальнік вучэльні паведаміў ім, што загад аб выключэньні ёсьць, але яго дзеяньне пакуль прыпынена.
Алесь напісаў яму тлумачальную запіску, што званьне “сувораўца” супярэчыць ягоным уяўленьням пра гонар і годнасьць для беларуса.
Сяргей Смольскі абураны дзеяньнямі адміністрацыі вучэльні:
(Смольскі: ) “Калі я спачатку размаўляў з Сашам, ён казаў, што нават не пасьнедаў, дакладней, крыху пасьнедаў, але ўзяў не сваю шклянку. У сталоўку прывялі, але на ягоным месцы не было ежы.
Потым, калі мы сядзелі ў кабінэце начальніка Багдасарава, я выйшаў паглядзець, дзе Саша. Даведаўся, дзе ягоная кляса, зайшоў туды і ўбачыў, што ён сядзіць там адзін і плача. Так мне!.. Я спытаў: “Чаму ты не ідзеш на абед?” А ён мне кажа: “Бо там для мяне нічога няма. Мяне ж зьнялі з харчаваньня”. У мяне аж сэрца зайшлося.
Я патэлефанаваў начальніку і спытаў, як гэта зразумець. Ну і ён мне адказаў, што хай ідзе, яго там пакормяць. Я ня ведаю, што будзе сёньня ўвечары, што заўтра… Адчуваецца гэты ціск на яго з боку кіраўніцтва. Ён там белая варона. Крыўдна за свайго сына — столькі правучыўся і цяпер выганяюць. Як яны казалі, “сабака, якога кармілі, не павінен кусацца”.
Бацька Алеся Сяргей Смольскі заявіў Радыё Свабода, што, калі будзе загад аб адлічэньні, то ён будзе яго абскарджваць у судовых інстанцыях.
(Смольскі: ) “Мяне ўразіла стаўленьне каманднага складу вучэльні. Дарослыя дзядзькі абвясьцілі вайну дзіцёнку. Пасьля загаду аб выключэньні буду зьвяртацца, магчыма, у суд — а магчыма, у камэндатуру. Свайго сына я ня дам крыўдзіць. Перамога будзе на маім баку. Так рабіць, як яны, — я сам пэдагог — і так рабіць зь дзіцём нельга”.
Адміністрацыя вучэльні адмовілася пракамэнтаваць гэтую сытуацыю Радыё Свабода.
Яны параілі зьвярнуцца ў Міністэрства абароны. Але й там кіраўнік аддзелу адукацыі забараніў свайму падначаленаму Юрыю Ананічу размаўляць з журналістам Радыё Свабода і загадаў яму пакласьці слухаўку.
Празь дзень пачнуцца вакацыі, і курсанты паедуць да сваякоў. У гэты час і вырашыцца лёс курсанта Алеся Смольскага.
Гл. таксама Курсанта выключаюць зь Менскай сувораўскай вайсковай вучэльні за сяброўства ў “Маладым фронце”