Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лідэры Брытаніі, Палестыны й Ізраілю абмеркавалі замірэньне


РАМАЛА. Лідэр Арганізацыі вызваленьня Палестыны Махмуд Абас абвясьціў, што напачатку 2005 г. у Лёндане пройдзе міжнародная канфэрэнцыя, якая стане першым крокам да замірэньня з Ізраілем. Абас зрабіў гэтую заяву пасьля сустрэчы з прэм’ерам Вялікай Брытаніі Тоні Блэрам. Блэр абяцаў правесьці канфэрэнцыю, каб дапамагчы палестынцам ў пытаньнях дэмакратыі, бясьпекі і рэформаў. Тоні Блэр абмеркаваў з прэм’ер-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам магчымасьці замірэньня на Блізкім Усходзе. Арыэль Шарон пасьля перамоваў сказаў: (Шарон:) – Мы спадзяемся, што новае кіраўніцтва Палестынскае аўтаноміі будзе змагацца з тэрарызмам і актыўна праводзіць рэформы. У гэтым выпадку мы гатовыя каардынаваць з гэтым кіраўніцтвам пытаньні бясьпекі і вываду ізраільскіх войскаў з сэктара Газа.

Тоні Блэр у сваю чаргу адзначыў: (Блэр:) – Спадзяюся, што палестынскі бок бачыць нашае жаданьне дапамагчы ў аднаўленьні мірнага працэсу.

Міжтым ізраільскія войскі ўвайшлі у лягер уцекачоў Хан-Юніс у сэктары Газа. Мэта апэрацыі – засьцярога ад ракетных абстрэлаў навакольных габрэйскіх пасяленьняў. Абстрэлы вядуць палестынскія ваяўнікі з будынкаў у Хан-Юнісе.
XS
SM
MD
LG