Алесь Смольскі вучыцца на трэцім курсе. Сёлета ён ініцыяваў збор подпісаў курсантаў за тое, каб вучэльня насіла імя Тадэвуша Касьцюшкі. Алесь патлумачыў Радыё Свабода сваю пазыцыю:
(Смольскі: ) “Сувораў заліў крывёю Беларусь, нашу радзіму. Чаму ягонае імя павінна насіць вучэльня, у якой вучацца тыя людзі, якія будуць абаронцамі сваёй айчыны? Касьцюшка выступаў за тое, каб Беларусь была незалежная. Сувораў патапіў паўстаньне ў крыві. Тое, што вучэльня мае імя Суворава, ёсьць абразай беларусаў і тых, якія тут вучацца. Лепей было б, каб насіла імя Касьцюшкі. Дзеля гістарычнай справядлівасьці”.
Як паведаміў Алесь Смольскі, контравыведка вучэльні даведалася аб тым, што ў жніўні ён уступіў у “Малады фронт”. Яго пачалі выклікаць да кіраўнікоў і праводзіць сапраўдныя допыты. А потым папярэдзілі, што выключаць з вучэльні.
(Смольскі: ) “Мяне папярэдзілі, што выключаць з вучэльні. Сёньня я ўжо хадзіў да начальніка. Ён сказаў, што такога ня будуць трымаць. Ён сказаў, што я паступіў як сабака, які кусае за руку таго, хто яго корміць. Я не хачу быць сабакам! Я хачу быць чалавекам, які сам будуе сваё жыццё, якога ня кормяць, пояць, апранаюць, і за гэта ён павінен аддаваць сваё жыцьцё! Я сам маю сваю думку. Я думаю, што наша вучэльня папросту павінна мець імя Тадэвуша Касьцюшкі — сапраўднага героя Беларусі”.
Мы зьвязаліся з намесьнікам кіраўніка вучэльні па выхаваўчай працы Аляксандрам Салаўёвым. Ён лічыць, што курсант вучэльні ня мае права ўступаць у моладзевыя арганізацыі, за выключэньнем прапрэзыдэнцкага БРСМ.
(Салаўёў: ) “У нас уся дзейнасьць вучэльні грунтуецца на ўказе прэзыдэнта. Што тычыцца адлічэньня, то гэта рашэньне не маё, а вышэйшых начальнікаў. Наколькі я ведаю, загаду пакуль няма, а мы людзі вайсковыя і выконваем загады. Што тычыцца сяброўства ў “Маладым фронце”, то трэба разабрацца. Ёсьць арганізацыі, якія ставяць перад сабой палітычныя мэты, і якія ня ставяць. БРСМ гэта папросту грамадзкая арганізацыя. Праблема, якую вы ўздымаеце, не існуе. Ёсьць беларускі закон. Вось і ўсё”.
Да начальніка вучэльні выклікалі бацьку Алеся Сяргея Смольскага, каб ён паўплываў на свайго сына альбо напісаў заяву, каб яго адлічылі на ўласнае жаданьне. Але Сяргей Смольскі лічыць, што выключэньне сына будзе незаконным і несправядлівым.
(Смольскі: ) “Вучыцца ён добра. Можа, крыху дысцыпліна кульгае… Але размаўляў з выкладчыкамі, і яны ўсе кажуць, што хлопец і вучыцца вельмі добра, і характар у яго добры. Я задаволены, што ў майго сына ёсьць уласнае меркаваньне, свой погляд на жыцьцё. Я задаволены, што ён шануе памяць сапраўдных герояў сваёй краіны”.
Сяргей Смольскі заявіў Радыё Свабода, што пісаць заявы, каб сына выключылі з вучэльні, ня будзе. У выпадку адлічэньня ён гатовы аспрэчваць загад у судзе.