Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Албанскія і польскія вайскоўцы застануцца ў Іраку


ТЫРАНА. Албанія і Польшча пацьвердзілі, што іхнія войскі застануцца ў Іраку і ўнясуць свой даробак у дэмакратызацыю ірацкага грамадзтва. Албанскі прэм’ер-міністар Фатас Нана разам з польскім прэм’ерам Марэкам Бэлькай сказалі ўчора ў Тыране, што спадзяюцца на злагоджаньне сытуацыі ў Іраку напярэдадні выбараў. Албанія—пераважна мусульманская краіна, у Іраку знаходзяцца 71 албанскі жаўнер. Яны ахоўваюць аэрапорт у Масуле. На мінулым тыдні польскі ўрад заявіў, што зьменшыць свой кантынгент у Іраку ў сярэдзіне лютага. Сёньня там знаходзяцца 2400 польскіх жаўнераў.
XS
SM
MD
LG