ЕРУСАЛІМ. Прэм’ер Брытаніі Тоні Блэр прыбыў у Ізраіль для перамоваў з ізраільскімі і палестынскімі лідэрамі аб аднаўленьні блізкаўсходняга замірэньня, якое стала магчымым пасьля сьмерці шматгадовага палестынскага лідэра Ясіра Арафата. У сераду Блэр сустрэнецца з прэм’ерам Ізраілю Арыэлем Шаронам, пазьней у той жа дзень правядзе перамовы з лідэрамі Палестыны Ахмэдам Карэем і Махмудам Абасам. Лідэр Арганізацыі вызваленьня Палестыны Махмуд Абас заявіў сёньня, што гатовы мець справы з Ізраілем, які пагадзіўся б на стварэньне палестынскай дзяржавы са сталіцаю ў Ерусаліме.