Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Салігорцы хочуць ствараюць штаб апазыцыі... у Расеі


Міхал Стэльмак, Менская вобласьць У нядзелю ў Салігорску адбыўся мітынг прадстаўнікоў мясцовых дэмакратычных арганізацыяў, падчас якога прагучала прапанова стварыць штаб беларускай апазыцыі па-за межамі Беларусі.

Мітынг, у якім бралі ўдзел каля паўсотні салігорцаў, адбыўся на гарадзкім стадыёне. Толькі праз два месяцы пасьля рэфэрэндуму і парлямэнцкіх выбараў, якія адбыліся 17 кастрычніка, салігорскія ўлады дазволілі публічна абмеркаваць іх вынікі. Паводле выступоўцаў, гэтыя вынікі не адлюстроўваюць сапраўдных палітычных настрояў беларускага грамадзтва. Зьмяніць сытуацыю, як лічыць, напрыклад, мясцовая актывістка Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ніна Ярмалінская, могуць толькі супольныя дзеянні беларускай апазыцыі:

(Ярмалінская: ) “Дэмакратычным сілам у найбліжэйшы час варта аб’яднацца. Усім партыям, якія ўваходзяць у “Пяцёрку плюс”, а таксама іншым партыям, якія ствараюцца, было б мэтазгодна далучыцца да іх і стварыць адзіную кааліцыю нацыянальна-вызвольнага руху”.

На мітынгу гаварылася пра тое, што апазыцыі патрэбен супольны штаб. У прыватнасьці, вось што заявіў на гэты конт лідэр салігорскай суполкі грамадзкага абяднаньня “Пэрспэктыва” Аляксандар Цэцура:

(Цэцура: ) “Штаб патрэбен, каб ён адкрыта працаваў у поўную сілу. Такая была ўнесена прапанова, каб зрабіць цэнтар кіраўнічы — і каб ён знаходзіўся не на тэрыторыі Беларусі, а на тэрыторыі Расеі, напрыклад, у Смаленску. Таму што тут яму не дадуць працаваць. Значыцца, ён павінен знаходзіцца па-за межамі Беларусі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG