Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы румынскі прэзыдэнт сёньня зойме сваю пасаду


БУХАРЭСТ. Новы румынскі прэзыдэнт Траян Басэску сёньня мае заняць сваю пасаду. Ён абяцаў адразу распачаць перамовы, каб стварыць кіроўную кааліцыю. Галоўнай задачай новага ўраду будзе давесьці Румынію да ўдзелу ў Эўрапейскім Зьвязе. Лідэры Эўразьвязу ў мінулую пятніцу завяршылі перамовы наконт магчымага ўступу ў Зьвяз Румыніі і Балгарыі. Было зазначана, што гэта можа адбыцца ў 2007 годзе.
XS
SM
MD
LG