Цэнтральнымі тэмамі гэтага дасьледаваньня сталіся рэструктурызацыя беларускіх прадпрыемстваў, вонкавы гандаль, сельская гаспадарка, а таксама працэс уваходжаньня краіны ва Ўсясьветную гандлёвую арганізацыю. Тут, дарэчы, Беларусь дасягнула вялікага посьпеху, лічыць экспэрт Усясьветнага банка Леў Фрэйнкман, і варта чакаць, што найбліжэйшым часам УГА больш сур’ёзна будзе разглядаць яе ў якасьці кандыдата на ўваходжаньне.
Спадар Фрэйнкман адзначыў таксама паляпшэньне сытуацыі ў энэргетычнай сфэры: за апошнія гады значна зьменшыліся рознага кшталту субсыдыі для суб’ектаў гаспадараньня, і цяпер прадпрыемствы плацяць за энэрганосьбіты па больш рэальных тарыфах.
Сытуацыю ў сельскай гаспадарцы эканаміст Усясьветнага банка называе зьмяшанай і не адмаўляе наяўнасьць тут праблемаў, але казаць пра тое, што гэта нейкая “чорная дзірка” і марнаваньне народных грошай, не выпадае, заявіў Леў Фрэйнкман.
Агулам жа экспэрт канстатуе эканамічную стабільнасьць і нават сапраўдны рост. На ягоную думку, гэтак званы беларускі эканамічны цуд тлумачыцца пераважна тым, што тавары айчыннай вытворчасьці добра прадаюцца ў Расеі. Пэўны час гэты чыньнік яшчэ будзе вызначаць посьпех беларускай гаспадаркі, аднак потым сытуацыя можа зьмяніцца ды беларускі экспарт зьменшыцца, кажа спадар Фрэйнкман.
(Фрэйнкман: ) “Думка перадавой навукі й міжнародных арганізацыяў – доўга падтрымліваць экспарт без замежных інвэстыцыяў вельмі складана. Я асабіста ня бачу сур’ёзнага стаўленьня да пытаньня пра замежныя інвэстыцыі, нягледзячы на масу размоваў. Ня бачу гатоўнасьці прыняць гэтыя веды перадавой навукі ды адэкватна на іх адрэагаваць”.
Апрача таго, прадстаўнік Усясьветнага банка лічыць неабходным захаваць у Беларусі льготы для замежных інвэстараў, бо іначай прыцягнуць сюды замежны капітал будзе складана.