Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эстонцы будуць удзельнічаць у Скандынаўскім батальёне


ХЭЛЬСІНКІ. Фінскі ўрад пагадзіўся з удзелам Эстоніі ў Скандынаўскім злучэньні сілаў хуткага разгортваньня Эўразьвязу. Згоду павінна даць таксама Швэцыя, якая ўзначальвае злучэньне. Трэцяя краіна сярод скандынаўскіх удзельнікаў, гэта—Нарвэгія, але яна не зьяўляецца сябрам Эўразьвязу. Эстонія пакуль ня вырашыла наконт колькаснага ўдзелу ў Скандынаўскім злучэньні, аднак хутчэй за ўсё гэта будуць толькі некалькі вайскоўцаў. Фінляндыя мае ў злучэньні 200 чалавек. Паведамляецца, што Латвія і Літва будуць удзельнічаць у адной баявой групе з Польшчай, Нямеччынай і Славаччынай.
XS
SM
MD
LG