Кіраўнікі Беларусі, Украіны, Расеі й Казахстану на саміце АЭП 14 верасьня ў Астане дамовіліся правесьці 15 сьнежня чарговы саміт, але ён быў скасаваны, відавочна, у сувязі з падзеямі ва Ўкраіне, і пакуль невядома, калі адбудзецца чарговая сустрэча лідэраў чацьверкі й ці адбудзецца ўвогуле.
Сёньняшняе паседжаньне групы высокага ўзроўню з прычыны надзвычайнай занятасьці выканаўца абавязкаў старшыні ўкраінскага ўраду Міколы Азарава, было скарочанае на некалькі гадзінаў, і ягоная праграма ўвесь час мянялася. Прадстаўнікі Беларусі, Расеі й Казахстану вымушаныя былі падладжвацца пад графік Азарава. Мікола Азараў паведаміў, што сытуацыя ва Ўкраіне “абсалютна нармальная”, ідзе падрыхтоўка да другога туру прэзыдэнцкіх выбараў, эканоміка стабілізуецца цягам месяца-двух. Спадар Азараў выказаў спадзяваньне, што ўсе палітычныя сілы Ўкраіны разумеюць неабходнасьць захаваньня сяброўства ў АЭП, і што прадстаўнік Украіны будзе прысутнічаць на чарговым паседжаньні групы высокага ўзроўню ў Астане.
Тымчасам сёньня група высокага ўзроўню дамовілася наконт стварэньня прававой базы для спрошчанага пераходу супольных межаў грамадзянамі й транспартнымі сродкамі краінаў чацьверкі. Новыя правілы, як чакаецца, будуць ухваленыя ў лютым і будуць прадугледжваць павелічэньне тэрміну знаходжаньня грамадзянаў у дзяржавах АЭП без рэгістацыі да 90 сутак і права вывазу за мяжу валюты да 3000 даляраў.
Прадстаўнік Расеі Віктар Хрысьценка заклікаў гаспадарчыя суб’екты Ўкраіны і Беларусі з 1 студзеня быць гатовымі да разьлікаў з Расеяй у новых умовах выплаты ПДВ па краіне прызначэньня, што больш выгадна для бюджэтаў Беларусі і Ўкраіны. Расея да новага году павінна ўхваліць усе патрэбныя ўнутрыдзяржаўныя законы.