Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вольфганг Герхард: Беларусь і Ўкраіна – гэта эўрапейская краіны


Ул. інф. Нямецкія кансэрватыўныя палітыкі лічаць заўчаснай прапанову міністра Ёшкі Фішэра адносна бліжэйшага сяброўства Турэччыны ў Эўразьвязе і папярэджваюць супраць штучнай глябалізацыі Эўропы. Крытыкуючы сёньняшні выступ фэдэральнага міністра ФРН ў часе сустрэчы кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў Эўразьвязу ў Брусэлі, прадстаўнікі апазыцыйных фракцыяў Бундэстагу, ўзгадваюць таксама Ўкраіну і Беларусь, краіны, якія яны са школьных часоў прызвычаіліся лічыць эўрапейскімі.

Паводле нямецкага свабоднага дэмакрата Вольфганга Герхардта, Эўропа ня мусіць быць нейкім геапалітычным калосам. Эўропа проста ня выжыла б, калі б у пэўнай ступені не ўяўляла сабой культурніцкую, рэлігійную, гістарычную аднароднасьць.

“Эўропа ня ёсьць ідэяй, якая глябалізуецца коштам пастаяннага далучэньня некага”, - гаворыць Вольфганг Герхард у інтэрвію нямецкаму радыё Дойчландфунк.

Паводле ягоных словаў, і Украіна, і Беларусь у гэтым сэнсе больш блізкія да эўрапейцаў: абедзьве краіны знаходзяцца на прасторы, якую ўсе яшчэ са школьных часоў называюць эўрапейскай. Але і ў пытаньні далучэньня гэтых краінаў трэба падыходзіць з пэўнай асьцярожнасьцю і адчуваньнем рэальнага часу, – лічыць нямецкі палітык.

Падобна свабодным дэмакратам, за статус прывіліяванага сяброўства Турэччыны ў Эўразьвязе выступаюць і хрысьціянскія дэмакраты.

Нагадаем, што Брусэль мае намер ажыцьцяўляць прывіліяванае сяброўства праз праграму добрасуседзтва бадай з усімі краінамі, што мяжуюць ці знаходзяцца побач з Эўразьвязам – Украінай, Малдовай, Ізраілем, тэрыторыяй Палестынскай аўтаноміі, Ярданіяй, Марока, Тунісам.

Беларусь, як вядома, ў гэты сьпіс не ўваходзіць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG