Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу аб атручэньні Юшчанкі трэба давесьці да канца,--лічыць кіраўнік парлямэнцкай камісіі ў Кіеве


Кіеў. Кіраўнік спэцыяльнай камісіі Рады Ўкраіны дэпутат Уладзімер Сіўковіч заявіў, што справу аб атручэньні кандыдата на пасаду прэзыдэнта Віктара Юшчанкі трэба давесьці да канца. Паводле Сіўковіча, трэба высьветліць, ці было атручэньне наўмысным, а таксама дакладна высьветліць мейсца, час і абставіны атручэньня. Камісія прыняла рашэньне працягнуць сваю працу і накіраваць свае запыты ў Генэральную пракуратуру Ўкраіны, аўстрыйскую клініку Рудальфінэрхаўс і некаторыя іншыя арганізацыі. Наступнае паседжаньне камісіі адбудзецца ўжо пасьля перагаласаваньня другога туру выбараў.
XS
SM
MD
LG