Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраільскія ды эгіпецкія тавары атрымалі вольны доступ на амэрыканскі рынак


КАІР. Сёньня Злучаныя Штаты, Эгіпет і Ізраіль падпісалі дамову аб вольным гандлі. Гэтая дамова адкрывае ізраільскім і эгіпецкім таварам вольны доступ на амэрыканскі рынак. Эгіпет атрымлівае магчымасьць стварыць дадаткова тысячы працоўных мейсцаў, у той час, як ізраільскія кампаніі могуць пачаць свабодна гандляваць у Эгіпце, на самым буйным рынку арабскіх краінаў. Паводле дамовы, у Каіры і гарадах Александрыя ды Порт-Саід будуць створаныя спэцыяльныя індустрыяльныя зоны. Прадстаўнік Злучаных Штатаў Робэрт Золік назваў дамову найбольш важным эканамічным пагадненьнем паміж Ізраілем і Эгіптам з моманту падпісаньня дамовы аб міры 25 гадоў таму.
XS
SM
MD
LG