Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працягваецца канфлікт у шэрагах Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі “Народная грамада”


Міхал Стэльмак, Менск Паводле сяброў “Народнай грамады”, канфлікт справакавалі пляны старшыні партыі Міколы Статкевіча пашырыць сацыял-дэмакратычны рух за кошт актывістаў Жаночай партыі “Надзея” і грамадзкага аб’яднаньня прадпрымальнікаў “Пэрспектыва”.

Як паведаміў спадар Статкевіч, гэты працэс пазытыўны і мае падтрымку большасьці сяброў партыі. Днямі, паводле старшыні “Народнай грамады”, адбылася гарадзкая канфэрэнцыя партыі:

(Статкевіч: ) “Дык вось, гарадзкая канфэрэнцыя абрала новы склад гаркаму. Гаркам разгледзеў пытаньне ўплаты сяброўскіх складак. І на той падставе, што намесьнікі старшыні партыі спадар Нісьцюк, спадар Малашка і спадар Маркоўскі два гады не плацілі сяброўскіх складак, а паводле нашага статуту, калі сябра партыі ня плаціць сяброўскія складкі паўгады, то ён лічыцца аўтаматычна выбыўшым з партыі. І гарадзкі камітэт зафіксаваў гэтае дзеяньне”.

Паводле Міколы Статкевіча, адбылася таксама канфэрэнцыя абласной партыйнай арганізацыі “Народнай грамады”, дзе быў абраны новы склад абкаму. І новы абкам за няўплату партыйных складак, як патлумачыў спадар Статкевіч, выключыў з шэрагаў партыі старшыню Цэнтральнай рэвізыйнай камісіі БСДП Мікалая Ўсьціменку.

А вось што паведаміў наконт апошніх падзеяў у партыі Ўладзімер Нісьцюк:

(Нісьцюк: ) “Выключылі на нейкім сходзе, які невядома дзе і ў невядома якім складзе склікаўся. Ніхто з нас там ня ўдзельнічаў, ніхто нам не паведаміў, што там адбылося. Ну і калі гэта ўсё сабралася разам, прааналізавалі сытуацыю ў менскім гаркаме, сабралі гаркам у паўнамоцным складзе – з 12 чалавек ўдзельнічалі сем. І прынялі рашэньне выключыць Мікалая Віктаравіча з партыі за шматразовае парушэньне статуту, за спробу стварэньня нейкай аўтарытарнай партыі. Таму што ў нас ёсьць паперы, што яна будзе стварацца як аўтарытарная”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG