РАМАЛАГ. Палестынскі актывіст Марван Баргуці вырашыў ня браць удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах у Палестынскай Аўтаноміі. Баргуці асуджаны на 5 пажыцьцёвых тэрмінаў у ізраільскай турме за арганізацыю інтыфады. Папярэднія апытаньні паказвалі, што Баргуці быў больш папулярны, чым іншы кандыдат на пасаду прэзыдэнта, кіраўнік Арганізацыі Вызваленьня Палестыны Махмуд Абас.