Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Іраку выкралі высокапастаўленага чыноўніка


ІРАК. У ваколіцах ірацкага гораду Самарра група ваяўнікоў выкрала высокапастаўленага супрацоўніка дзяржаўнай нафтавай кампаніі. Ён займаўся пытаньнямі бясьпекі участка нафтаправоду ля Баіджы. Выкрадальнікі заявілі, што выкралі чыноўніка за тое, што ён “дапамагаў ураду рабаваць народнае дабро”.У Багдадзе у выніку выбуху міны быў забіты амэрыканскі жаўнер. У паўночнаірацкім горадзе Арбіле выбухнула аўтамабільная бомба. Аб ахвярах не паведамляецца. У горадзе Ятрэб невядомы застрэліў аднаго паліцыянта і параніў другога. Амэрыканскія жаўнеры і ірацкая паліцыя у суботу арыштавалі больш за 50 чалавек і захапілі зброю управінцыі Баакуба на поўнач ад Багдаду. КАНБЭРА. Аўстралійскія ўлады паведамілі, што ў ірацкім г. Сулейманія курдзкія апалчэнцы затрымалі аўсталійскага падданага ліванскага паходжаньня. Вядзецца расьсьледаваньня аб ягонай магчымай сувязі з тэрарыстычнымі групоўкамі.
XS
SM
MD
LG