Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сталіцы Марока -- "Форум дзеля будучыні"


РАБАТ. Прадстаўнікі 20-ці паўночнаафрыканскіх і блізкаўсходніх краінаў сустракаюцца ў мараканскай сталіцы з прадстаўнікамі 8-мі прамыслова разьвітых дзяржаваў. На сустрэчы, названай “Форумам дзеля будучыні” гасьцей прымаюць супольна Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл і міністар замежных справаў Марока Махамэд Бэнаіса. Канфэрэнцыя ў Рабаце ёсьць часткай “Вялікай блізкаўсходняй ініцыятывы” Вашынгтону, распачатай сёлета. Яе мэта—прасунуць дэмакратыю, правы чалавека і эканамічную лібэралізацыю. Некаторыя арабскія лідэры абвінавацілі ЗША, што на перамовах ёсьць таксама неагалошаны парадак дня. З гэтай нагоды ў Рабаце ўчора адбыліся акцыі пратэсту. У іх удзельнічалі калі 500 чалавек.
XS
SM
MD
LG