Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шатляндзкі полк вяртаецца ў Англію з Іраку


ЛЁНДАН. Дзьвесьце жаўнераў палка Black Watch--“Яблык мішэні” вярнуліся сёньня дахаты пасьля выкананьня паўгадавой місіі ў Іраку. Жаўнеры гэтага шатляндзкага палка служаць у паўднёвазаходняй Англіі. Іхняе вяртаньне горача віталі родныя, прыхільнікі і брытанскія мас мэдыя.

Гэта была першая група з 850-ці вайскоўцаў. Астатнія павінны вярнуцца ў наступныя некалькі дзён. Напачатку лістапада полк быў перасунуты з Басры на поўнач Іраку, каб даць магчымасьць амэрыканскім войскам засяродзіць свае сілы ў Фалуджы і вызваліць горад ад ваяўнікоў. Гэтае рашэньне выклікала супярэчнасьці ў Брытаніі, дзе даволі моцныя антываенныя пачуцьці. У Іраку загінулі сямёра жаўнераў з шатляндзкага палка Black Watch.
XS
SM
MD
LG