Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША зноў зьвінавацілі Іран у распрацоўцы атамнай зброі


БРУСЭЛЬ. Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл зноў выказаў заклапочанасьць ядравымі распрацоўкамі Ірану. Выступаючы на прэс-канфэрэнцыі пасьля сустрэчы зь міністрамі замежных справаў краінаў НАТА, Колін Паўэл заявіў: (Паўэл:) -- У нас захоўваюцца сумневы наконт іранскай ядравай праграмы. Іран займаецца распрацоўкамі ўжо 18 гадоў, і ўвесь гэты час яны хавалі ад нас многія аспэкты гэтай праграмы. Мы адкрываем усё новыя факты. Факты, якія павінныя былі ўжо даўно быць вядомымі МАГАТЭ. Днямі іранскія ўлады заявілі, што адновяць праграму па ўзбагачэньню ўрану, калі новы раўнд перамоваў з Эўразьвязам будзе безвыніковым. ЗША вінавацяць Іран у распрацоўцы ядравай зброі. Аднак Тэгеран сьцьвярджае, што ягоныя распрацоўкі скіраваныя на мірныя мэты.
XS
SM
MD
LG