Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскі парлямэнт прыняў пакет выбарчых і канстытуцыйных зьменаў


КІЕЎ. Украінскі парлямэнт сёньня прыняў пакет выбарчых і канстытуцыйных зьменаў. А таксама прагаласаваў за зьмены ў складзе Цэнтарвыбаркаму, каб скончыць спрэчкі адносна прэзыдэнцкіх выбараў. Сьпікер Уладзімір Літвін сказаў, што трэба аддаць належнае прэзыдэнту Леаніду Кучму, які падпісаў гэтыя дакумэнты. Дэпутаты віталі яго стоячы.

(Літвін:) “Я думаю, што мы падзякуем прэзыдэнту Украіны за тое, што мы сёньня супольнымі намаганьнямі прынялі адпаведнае рашэньне”.

За зьмены у выбарчым заканадаўстве выступаў кандыдат ад апазыцыі Віктар Юшчанка, каб запабегчы ашуканствам на паўторным галасаваньні 26 сьнежня. Зьмены ў канстытуцыі наконт перадачы часткі прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў парлямэнту набудуць правамоцнасьць у 2006 годзе —пры канцы бягучага парлямэнцкага скліканьня. Парлямэнт таксама саступіў патрабаваньню апазыцыі і замяніў чатырох з 15 удзельнікаў Цэнтарвыбаркаму, улучна са старшынём камісіі.
XS
SM
MD
LG