Трэці раўнд перамоваў Віктара Юшчанкі з прадстаўнікамі старой улады за міжнародным пасярэдніцтвам, які скончыўся сёньня ўначы, меў вынікам рашэньне, якое Кучма завізаваў з агаворкамі і, відаць, не зьбіраўся выконваць:
(Кучма: ) “Бакі дайшлі да згоды пра неабходнасьць ўнясеньня зьменаў у закон аб выбарах прэзыдэнта, якія б прадугледжвалі мэханізм празрыстых і сумленных выбараў, рабілі б немагчымым злоўжываньні й фальсыфікацыі”.
Намесьнік старшыні парлямэнту, кіраўнік выбарчай кампаніі Юшчанкі Аляксандр Зінчанка пасьля апошняга раўнду круглага стала прыйшоў да высновы, што весьці перамовы з Кучмам не эфэктыўна і бескарысна.
Ён назваў круглыя сталы марнаваньнем часу, калі трэба рашуча дзейнічаць. Яшчэ з больш радыкальнымі заявамі выступае грамадзкая ініцыятыва “Пора”, яна заклікае адмовіцца ад перамоваў і ціснуць на Кучму іншымі сродкамі, у прыватнасьці, актывісты арганізацыі праводзяць шумныя пікетаваньні загараднай рэзыдэнцыі Леаніда Кучмы ў Конча-Засьпе.
Простыя актывісты аранжавай рэвалюцыі таксама ня лічаць патрэбным весьці перамовы з Кучмам.
(Спадар: ) “З бандытамі трэба размаўляць іхнай мовай. Яму прапанавалі – ён ня хоча, значыць, трэба дзейнічаць іначай, да яго трэба прымяняць сілу альбо іншыя мэтады, калі ён не хоча добраахвотна выконваць свае абавязкі”.
(Спадарыня: ) “Мы лічым, што абсалютна няма ніякага сэнсу весьці перамовы з Кучмам, таму што ў прынцыпе ягоны тэрмін закончыўся, трэба яго проста ставіць да ведама і прымушаць падпісваць умовы, ён злоўжывае цярпеньнем украінскага народу, і гэта ўсё для яго можа дрэнна закончыцца”.
Аднак іншыя людзі лічаць патрэбным весьці перамовы з Кучмам, бо яму пакуль падпарадкоўваюцца ўзброеныя сілы і МУС.
Тым часам Віктар Януковіч, які ўчора пайшоў у адпачынак, вырашыў памяняць імідж перад другім турам галасаваньня 26 сьнежня і заявіў, што ён прадстаўляе новую ўладу.
(Януковіч: ) “Высновы рабіць грамадзянам: Януковіч новы кандыдат новай улады ці старой. А Юшчанка я перакананы – гэта спроба рэваншу старой улады, улады былой”.
Выбарчы штаб Януковіча ўзначаліў Тарас Чарнавол. Сьцяпан Гаўрыш, былы прадстаўнік Януковіча ў ЦВК, пакінуў ягоную каманду, бо лічыць удзел Януковіча ў выбарах немэтазгодным.