Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Януковіч пойдзе на другі тур выбараў


Кіеў. Віктар Януковіч афіцыйна абвясьціў пра свой намер браць удзел у паўторным галасаваньні другога туру украінскіх выбараў. У эфіры тэлеканалу “Украіна” Віктар Януковіч заявіў, што нягледзячы на палітычны ўціск працягне барацьбу і выйграе яе. Тымчасам кіраўнік ЭЗ у справах зьнешняй палітыкі Гаўер Салана прыбыў у Кіеў для ўдзелу ў перамовах па вырашэньні крызысу ва Ўкраіне. Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін, які падтрымаў Віктара Януковіча падчас двух першых раўндаў галасаваньня, заявіў, што міжнародныя пасярэднікі ня маюць права ажыцьцяўляць ціск на Ўкраіну.

Парлямэнт Украіны заўтра ладзіць адмысловую сэсію, каб разгледзець папраўкі ў выбарчае заканадаўства перад апошнім турам выбараў.
XS
SM
MD
LG